У музеі адкрылася выстава «Ф. І. Цютчаў. Літаратурнае асяроддзе»

26 верасня 2025 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася літаратурна-мастацкая выстава з фондаў Музея-запаведніка Ф.І.Цютчава “Оўстуг”, прысвечаная 200-годдзю паэта.

Выстава знаёміць з шырокім колам літаратурных сяброў і калег Фёдара Іванавіча Цютчава, такіх як Леў Талстой, Іван Тургенеў, Мікалай Някрасаў, Іван Аксакаў і іншыя. Прадстаўлены іх партрэты і выданні твораў, прыведзены знакавыя цытаты і каментары.

Выстава раскрывае творчыя сувязі знакамітых літаратараў XIX стагоддзя, дазваляе паглыбіцца ў эпоху “Залатога веку” літаратуры і даведацца, якое месца ў ёй адводзілася Фёдару Іванавічу Цютчаву, як сучаснікі ацэньвалі яго творы.

Выстава будзе працаваць па 28 лістапада 2025 года.

255