Лекцыя з майстар-класам «ГЕНЕЗІС БЕЛАРУСКІХ ТАНЦАЎ»


19 верасня 2025 года ў 19:00 у Выставачных залах Музея гісторыі горада Мінска на вул. Ракаўскай, 17 адбудзецца лекцыя з музычнай ілюстрацыяй і майстар-класам «Генезіс беларускіх танцаў».

Амаль ніводнае беларускае свята не абыходзілася без гульняў і танцаў. Запрашаем правесці ўтульны версанёвы вечар у гістарычным будынку, дзе ў пачатку ХХ стагоддзя знаходзілася танцавальная зала, святкаваліся вяселлі, ладзіліся вечарыны.

У першай частцы мерапрыемства ад выбітнага знаўцы традыцыйнага мастацтва Алеся Лася вы даведаецеся пра станаўленне беларускіх танцаў і іх адметнасць. Потым разам з танцорамі гурта «GUDA» пад музыку капэлы «Тры А» вы акуняцеся ў свет графікі абрадавых дзействаў, гульняў і танцаў зоаморфнага тыпу, танцаў ініцыяцыйнага характару для дзяўчат і хлопцаў, дзе змешана сакральнае і забаўляльнае.

Можна будзе не толькі паглядзець, але і навучыцца танцаваць самім пад жывую народную музыку – запрашаюцца да ўдзелу ўсе жадаючыя.

Уваходны білет: 20,00 рублёў.

Час працы:
вул. Ракаўская, 17
+375 17 270 43 66

457