
30 ліпеня 2025 г. Дом-музей Адама Міцкевіча ў чарговы раз наведалі атрымальнікі сацыяльных паслуг аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН Навагрудскага раёна.
Пасля агляднай экскурсіі ім была прапанавана літаратурна-дакументальная выстаўка “Крывёю сэрца” з фондаў установы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры”.
Экскурсанты даведаліся пра жыццё беларускіх пісьменнікаў, якія падчас Вялікай Айчыннай вайны змагаліся з ворагам на франтах, у партызанскіх атрадах, у падполлі і ў тыле.
Выстава служыць напамінам аб подзвігу тых, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць сваёй краіны.